На Апошнім званку ў Вілейскай школе №3. Фота Аксаны Ярашонак.

Па словах міністра адукацыі Ігара Карпенкі, сёння для паступлення ў профільны клас дастаткова сярэдняга бала шэсць-сем. Яго падымуць да сямі- васьмі.

– Мы таксама ад 2023 года гатовыя былі б праводзіць выпускны экзамен, сумешчаны з ЦТ. Праходзіць ён будзе ў цэнтрах тэставання, як і цяпер. Пры гэтым у школе застануцца выпускныя экзамены, адзначыў міністр.

Таксама ён звярнуў увагу на тое, што мы не павінны публічна крытыкаваць педагогаў:

– Давайце спынім публічнае абмеркаванне настаўнікаў, для гэтага ёсць іншыя формы: педсаветы, бацькоўскія сходы, педагагічныя супольнасці, калегіі міністэрства, але не інтэрнэт і ўжо дакладна не школьнікі павінны абмяркоўваць з бацькамi або яшчэ з кім-небудзь настаўніка.

 

• Текст доступен на языке: Русский