Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Маладзечанскага РАУС шукаюць35-гадовага жыхара Краснага Урублеўскага Ігара Часлававіча. Мужчына ў дзесятых чыслах мая пайшоў з дому і да гэтага часу не вярнуўся, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Прыкметы: на выгляд 35-37 гадоў, рост 188-190 сантыметраў, сярэдняга целаскладу, валасы светлыя кароткія, памер абутку 45-46. Па наяўнай інфармацыі, мужчына заікаецца. З асаблівых прыкмет – шнары на нагах пасля аперацыі на вены.

Быў апрануты: цёмна-сіняя куртка да пояса, цёмныя джынсы, шэры світэр з латкамі на рукавах, чорныя красоўкі.

Міліцыя просіць грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй пра месцазнаходжанне зніклага, паведаміць у Маладзечанскі РАУС па тэлефонах: 8 (0176) 77-16-56, 8 (029) 546-40-44, 8 (025) 997- 91-18, 102 альбо па адрасе: Маладзечна, Галіцкага, 23.

• Текст доступен на языке: Русский