Фота stroy-podskazka.ru.

47-гадовы супрацоўнік дэпартамента супрацьпажарнай бяспекі атрымаў траўму пры падрыхтоўцы да мантажу калючага дроту, піша Delfi.

Выратаваць жыццё пажарнага медыкам не ўдалося. Загінулы працаваў ратавальнікам 25 гадоў.

– Гэта няшчасце ўзрушыла ўсіх. Пажарны загінуў, выконваючы свой абавязак, дапамагаючы ўзмацняць ахову дзяржаўнай мяжы з Беларуссю. У сувязі з горкай стратай я выказваю глыбокія спачуванні членам сям’і загінулага, блізкім і калегам, пажарным-выратавальнікам. У гэты цяжкі момант я жадаю супольнасці пажарных-выратавальнікаў стойкасці і згуртаванасці , – сказала для прэс-рэлізу міністр унутраных спраў Агнэ Білатайтэ.

 

• Текст доступен на языке: Русский