Сёння ў Вілейскай сярэдняй школе №3 зладзілі ўрачыстую лінейку. Традыцыйна прывіталі першакласнікаў і ўганаравалі выпускнікоў. Праз даждлівае вераснёўскае надвор’е свята мусілі правесці не ў школьным двары, а ў спартыўнай зале.

У школу.

Сёлета ў школу прыйшлі два першыя класы – 1 «А» і 1 «Б». У адным класе – 26 вучняў, у другім – 28.

– Наша школа падрыхтаваная да навучальнага года, а настаўнікі рады бачыць вас усіх. 54 вучняў-першакласнікаў мы прымаем сёння ў нашу дружную, шматдзетную школьную сям’ю, – адзначыў у прывітальным слове дырэктар школы Мікалай Гіро.

Слова – дырэктару.

Ён звярннуў увагу выпускнікоў на тое, што ў гэты год не будзе для іх лёгкім: варта працаваць як ніколі. І пажадаў хлопцам і дзяўчатам высокіх балаў у атэстаты.

Першаклашкі з вершамі.
Мама першакласніка.

З выступлення гасцей стала вядома, што сёлета на Вілейшчыне 4 444 школьнікі, першакласнікаў з іх – больш за 450, выпускнікоў – больш за 200.

Першы!

• Текст доступен на языке: Русский