26 жніўня Праграма «Настаўнік для Беларусі» адзначыла старт новага сезона і далучэнне да партнёраў фонду «Новая школа» міжнароднага брэнда — глабальнай кампаніі плацёжных тэхналогій Visa.

На мерапрыемстве выступілі заснавальнікі фонду «Новая школа» — прадстаўнікі БПС-Сбербанка, прадстаўнікі кампаніі Visa, пазнаёміліся з новымі ўдзельнікамі і ўдзельнікамі першага і другога набораў Праграмы. Настаўнікі трэцяга набору Праграмы атрымалі ноўтбукі і карткі Visa БПС-Сбербанк. А таксама адбылася прэм’ера і абмеркаванне дакументальнага фільма «Быць настаўнікам».

Сёлета Праграме «Настаўнік для Беларусі» споўнілася два гады. За гэты час Праграма вырасла да 38 удзельнікаў і 29 школ-партнёраў з вёсак, аграгарадкоў, раённых цэнтраў з усіх абласцей Беларусі.

У чэрвені 2021 года адбыўся першы выпуск Праграмы — 9 настаўнікаў-выпускнікоў з Негарэльскай сярэдняй школы №1, гімназіі Дзяржынска, Павіцьеўскага, Паплаўскага і Лядзенскага дзіцячых садоў-сярэдніх школ.

Удзельнікі трэцяга набору прайшлі чатыры этапы адбору, і са 109 кандыдатаў у новы навучальны год і трэці сезон Праграмы ідуць 18 «настаўнікаў для Беларусі».

У гэтым годзе Праграма прыходзіць у 17 школ, 12 з якіх — новыя школы-партнёры Праграмы з Пружанаў, Дзівіна, Косава, Турава, Фаніпаля, Турца, Сар’я, Оршы, Чысці, Радашкавічаў, Беразіно, Грэбеня. Пяць — бягучыя школы-партнёры з Мікулічаў, Спондаў, Дзяржынска, Павіцця і Глуску.

Праграма «Настаўнік для Беларусі» імкнецца зрабіць так, каб у кожнага дзіцяці Беларусі была магчымасць атрымліваць якасную і сучасную школьную адукацыю для рэалізацыі патэнцыялу. На працягу двух гадоў удзельнікі Праграмы працуюць у рэгіянальнай ці сельскай школе настаўнікамі. Яны вучаць і натхняюць, рэалізуюць праекты, адкрываюць новыя напрамкі і вераць у патэнцыял кожнага дзіцяці, у магчымасці яго росту і развіцця. Праграма аказвае ўдзельнікам куратарскую, метадычную, праектную і фінансавую падтрымку, фарміруе актыўную супольнасць настаўнікаў-лідараў, рэалізуе адукацыйныя спецпраекты.

Фонд «Новая школа» кампенсуе выдаткі на жыллё і гарантуе ўдзельнікам (у дадатак да асноўнай зарплаты) штомесячную стыпендыю. Удзельнікі таксама атрымліваюць ноўтбук для камфортнай працы. Вельмі каштоўна, што фонд «Новая школа» і ініцыятывы удзельнікаў Праграмы «Настаўнік для Беларусі» падтрымлівае не толькі заснавальнік БПС-Сбербанк, але і партнёры: кампаніі, прадстаўнікі бізнесу і прыватныя донары.

У гэтым годзе да партнёраў фонду «Новая школа» далучыўся міжнародны брэнд —глабальная кампанія плацёжных тэхналогій Visa, якая аказала падтрымку на закупку ноўтбукаў для ўдзельнікаў трэцяга набору Праграмы «Настаўнік для Беларусі».

Праграма «Настаўнік для Беларусі» адной з прыярытэтных задач на гэты год ставіць маштабаванне: павелічэнне колькасці ўдзельнікаў і школ для ўсё большага пашырэння адукацыйных магчымасцяў дзяцей, павелічэнне каманды для якаснага, эфектыўнага і своечасовага ўзаемадзеяння з удзельнікамі і супольнасцю Праграмы, арганізацыі ўнутраных і знешніх сувязяў і працэсаў, рэалізацыю новых праектаў і ініцыятыў.

Новы набор на чацвёрты сезон «Настаўнік для Беларусі» (2022 — 2024) пачнецца ўвосень. Сачыць за навінамі Праграмы можна на іх сайце.

Праграму «Настаўнік для Беларусі» рэалізуе Мясцовы адукацыйны фонд «Новая школа». Фонд «Новая школа» заснаваны БПС-Сбербанкам ў чэрвені 2019 года. БПС-Сбербанк стаў стратэгічным партнёрам, выступіў ініцыятарам і ключавым донарам праграмы. УНП 194906254

Кінула працу айцішніка ў Мінску і стала настаўніцай вясковай школы ў Астравецкім раёне