Фота zen.yandex.ru.

Планавае адключэнне плануюць на заўтра, 2 верасня. ТБ і радыё не будзе ад 9.10 да 17.00, паведамляе beltelecom.by.

Спецыялісты будуць праводзіць планавыя работы ў сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання Таму заўтра ў Смаргонскім, Ашмянскім, Астравецкім, Вілейскім, Маладзечанскім раёнах не будзе абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ ZALA, РВ 1НКБР, Культура, Радыус ФМ, Сталіца, Радыё Гродна, Сталіца, Гумар ФМ, Новае радыё.

«Белтэлекам» прыносіць выбачэнні.