Ілюстрацыйнае фота nikhospital.ru

Міністэрства аховы здароўя распрацавала алгарытм, як сёлета будуць рабіць прышчэпкі ад грыпу.

Калі пацыенту трэба яшчэ і вакцына ад COVID-19, то спачатку зробяць яе, а толькі праз два тыдні пасля поўнага курса вакцынацыі супраць каранавіруса можна будзе атрымаць прышчэпку ад грыпу.

Аднак па жаданні пацыента можна зрабіць адразу дзве вакцыны — за выключэннем жывых вакцын. У такім разе чалавек павінен падпісаць пісьмовую згоду.

На сёння першую дозу вакцыны супраць COVID-19 атрымалі 17,6% жыхароў Беларусі, дзве дозы — 14,6%.

• Текст доступен на языке: Русский