Вось так выглядае знойдзены тэлефон. Фота РАУС Маладзечна.

Днямі ў міліцыю Маладзечна звярнулася гараджанка. Жанчына расказала, што 12 жніўня каля 20 гадзін паблізу кінатэатра «Радзіма», што на вуліцы Прытыцкага ў Маладзечне, знайшла чорны мабільны тэлефон «Apple iPhone».

Прылада была ў сіліконавым чахле з налепкамі ў выглядзе зоркі, банана і напамінам МНС.

Міліцыя просіць адгукнуцца ўладальніка знойдзенага тэлефона альбо грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй пра ўладальніка або абставінах, пры якіх, магчыма,  знік тэлефон, паведаміць па нумарах 102, (8 176)77-16-56, (8 029) 753-99-40 (аператыўна-дзяжурная служба) альбо па адрасе: Маладзечна, вуліца Галіцкага, 23.

• Текст доступен на языке: Русский