Пераможцы. Андрэй Роўда - першы злева. Фота з сайта uomoik.gov.by.
31 жніўня 2021 года, у Мінску адбыўся фінал Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». Другое месца ў чацвёртай узроставай катэгорыі заняў школьнік з нашага рэгіёна, паведамляюць у галоўным упраўленні адукацыі Мінаблвыканкама.
Гэта Андрэй Роўда – навучэнец Нарацкай сярэдняя школа № 2 Мядзельскага раёна. Хлопчык чытаў верш Уладзіміра Караткевіча «У векавечнай бацькаўшчыне клёны». Рыхтавала хлопчыка педагог Ірына Антонаўна Шнітоўская.

• Текст доступен на языке: Русский