Будслаўскі касцёл падчас пажару. Фота з архіва "РГ".

Пра гэта піша Радыё Свабода.

На аднаўленне каталіцкай святыні неабыякавыя людзі і арганізацыі ўжо ахвяравалі больш за мільён рублёў. Аднак гэтай сумы недастаткова, каб закончыць кансервацыю перад наступным этапам рэстаўрацыі.

На завяршэнне кансервацыі пашкоджанага пажарам Будслаўскага касцёла бракуе прыкладна чатырыста тысяч рублёў, паведаміў на пасяджэнні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі старшыня камісіі ліквідацыі наступстваў надзвычайнага здарэння, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі.

Так касцёл выглядае цяпер падчас прац:

Фота з тэлеграм-канала “Адновім Будслаў разам”.

• Текст доступен на языке: Русский