Да сёння застаецца актуальнай праблема выплаты заробку «у канвертах». Фактычная заработная плата некаторых работнікаў камерцыйных арганізацый значна вышэйшая за тую, якая адлюстравана ў ведамасцях выплаты заработнай платы i iншых бухгалтарскіх дакументах.

Выплачваючы заробак «у канверце», кіраўнікі арганізацый спрабуюць знізіць выдаткі на аплату працы і, фактычна сыходзяць ад адлічэнняў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва

Варта памятаць, што падман дзяржавы парой абыходзіцца дорага: акрамя таго, што з юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія выплацілі грошы фізічным асобам без адлюстравання на рахунках бухгалтарскага ўліку (ва ўліку прадпрымальніцкай дзейнасці, ўліку даходаў і выдаткаў, ўжывальным пры ССП) і ў бухгалтарскай справаздачнасці, спаганяюцца падаткі, зборы, іншыя абавязковыя плацяжы ў бюджэт і пені за несвоечасовую іх выплату. За ўхіленне ад выплаты падаткаў прадугледжана адміністрацыйная, а таксама крымінальная адказнасць.

У той жа час фізічныя асобы, якія згаджаюцца на працу без заключэння з ім працоўнага дагавора і адпаведна на атрыманне заработнай платы без адлюстравання яе ва ўліку працадаўцы, павінны памятаць, што яны рызыкуюць не атрымаць заработную плату за адпрацаваны час, кампенсацыю за нявыкарыстаны адпачынак, дапамогі па непрацаздольнасці. У любы час працадаўца можа адмовіцца ад работніка, і ў будучыні, такая праца не будзе залічана ў стаж пры прызначэнні пенсіі.

Калі фізічныя асобы, якія атрымліваюць заробак «у канверце», павінны будуць атрымліваць сацыяльныя выплаты ў сувязі са смерцю карміцеля, сутыкаюцца з наступствамі супрацьзаконнай формы аплаты іх працы.

Працуючыя грамадзяне, не згаджайцеся на заробак у канвертах  адстойвайце свае правы на сацыяльную абарону.

• Текст доступен на языке: Русский