Фота uz.utro.news.

Восеньскія кірмашы пачнуць праводзіць у Мінскай вобласці ад 2 кастрычніка. Жыхары змогуць набыць гародніна і садавіна, мясную і малочную прадукцыю, кандытарскія вырабы, прамысловыя тавары, сельгасінвентар, ўгнаенні, насенне, творы майстроў народнай творчасці, паведамляе mlyn.by.

Восеньскія рэгіянальныя кірмашы правядуць у нашым рэгіёне – у Вілейцы і Маладзечне.

У Маладзечне кірмаш пройдзе 2 кастрычніка. Удзельнічаюць арганізацыі Вілейскага, Валожынскага, Лагойскага, Маладзечанскага і Мядзельскага раёнаў.

У Вілейцы восеньскі кірмаш пройдзе 9 кастрычніка. Гандлююць прадпрыемствы гэтых жа раёнаў.

Восеньскія кірмашы выхаднога дня пачнуцца 11 верасня і працягнуцца да 20 лістапада.

• Текст доступен на языке: Русский