Фота Настассі УТКІНАЙ.

Трагедыя адбылася па месцы жыхарства шматдзетнай сям’і ў Мазырскім раёне. У кватэры на дзявятым паверсе знаходзілася 39-гадовая маці, яе 11-гадовы сын і старэйшая 21-гадовая дачка. У госці да дзяўчыны прыехаў 26-гадовы знаёмы з Рэчыцкага раёна, паведамляе Следчы камітэт.

Паводле папярэдняй інфармацыі, паміж хлопцам і дзяўчынай узнікла сварка, у якую была ўцягнутая і маці дзяўчыны. Малады чалавек накінуўся на гаспадыню кватэры, прычыніўшы ёй несумяшчальныя з жыццём нажавыя раненні. Заступіўся за маці 11-гадовы сын. Яму таксама былі нанесеныя раненні. Цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі.

Канфлікт дзяўчыны і хлопца прадоўжыўся на лесвічнай пляцоўцы. Праз час іх целы знайшлі на казырку пад’езда. Хлопец у выніку падзення з акна памёр на месцы. Дзяўчына памерла ў аўтамабілі хуткай медыцынскай дапамогі.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі раённага і абласнога следства, эксперты і міліцыя. Дапытваюцца суседзі, праводзіцца агляд кватэры. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

• Текст доступен на языке: Русский