Маладзечанскія супрацоўнікі аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі раскрылі групу раскрадальнікаў дызельнага паліва на чыгунцы.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў затрымалі беспрацоўнага 38-гадовага жыхар Маладзечанскага раёна. Паводле папярэдняй інфармацыі мужчына з’яўляўся адным з удзельнікаў злачыннай групы, сярод якіх каля чатырох чалавек – гэта машыністы лакаматыўнага дэпо «Полацк» Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі, а таксама іх памочнікі.

Схема афёры была наступная: падчас руху цягніка чыгуначнікі злівалі паліва ў каністры і на хаду скідалі ёмістасці саўдзельніку ў папярэдне агавораны месца. Той падбіраў іх, а пазней выкрадзенае гаручае ішло на продаж.

Падчас чарговай «аперацыі» саўдзельніка ўзялі з доказамі злачынства. Мужчыну затрымалі каля чыгуначнага палатна на 620-м кіламетры перагону Куранец-Княгінін, калі той прыехаў на асабістым аўтамабілі забіраць скінутыя каністры. Пры гэтым зламыснікі ішлі на справу падрыхтаванымі: паліўныя ёмістасці мелі узмоцненую канструкцыю, што дазваляла вытрымліваць высокія нагрузкі пры эксплуатацыі, а для  перадачы каністраў на цеплавоз выкарыстоўваўся самаробны трос.

З месца злачынства аператыўнікі канфіскавалі сем каністраў з гаручай вадкасцю агульным аб’ёмам не менш 210 літраў, а таксама неабходныя для крадзяжу прыстасаванні. Па месцы жыхарства затрыманага знайшлі яшчэ шэсць пустых ёмістасцяў для захоўвання паліва. Вядома, што мужчына раней працаваў у чыгуначным дэпо, таму добра ведаў «шчыліны» транспартнай структуры.

У дачыненні да затрыманага і двух работнікаў чыгункі Вілейскі РАСК пачаў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 211 КК Рэспублікі Беларусь «Прысваенне альбо растрата». Ім пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі са штрафам і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Затрымаўшы траіх фігурантаў, міліцыі ўдалося выйсці на іншых ўдзельнікаў злачыннай групы. Імі  сталі двое цяпер ужо былых работнікаў таго ж лакаматыўнага дэпо і адзін саўдзельнік  з Маладзечанскага раёна. У бліжэйшы час следчымі будзе дадзена прававая ацэнка дзеянням і фігурантам.

Праводзяцца дадатковыя мерапрыемствы па ўсталяванні іншых эпізодаў злачыннай дзейнасці групы, усталёўваецца памер прычыненай шкоды.

• Текст доступен на языке: Русский