Падчас узнагароджання. Віктар Шніп - крайні справа. Фота zviazda.by.

Узнагароджанне зладзілі на адкрыцці Дня беларускага пісьменства ў Капылі, паведамляе zviazda.by.

Віктар Шніп атрымаў прэмію ў намінацыі «Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі за кнігу вершаў «Белае, чорнае і залатое».

Нагадаем, што паэт нарадзіўся ў нашым рэгіёне, у вёсцы Пугачы, што на Валожыншчыне. Ён часта ўдзельнічае ў літаратурных імпрэзах, што ладзяць у Валожынскім і Маладзечанскім раёнах.

• Текст доступен на языке: Русский