У лесе на Вілейшчыне. Фота чытача.

Пра гэта расказаў каардынатар пошукава-выратавальнага атрада «Анёл Паўночны Захад» Максім Федаровіч:

– Пра знікненне 63-гадовага жыхара Маладзечна паведаміла ўчора вечарам яго былая жонка. Па словах жанчыны, ён паехаў за грыбамі на цягніку да прыпынку Страж, што ў Вілейскім раёне, і назад не вярнуўся. Таксама заяўніца сказала, што ў мужчыны хвороба Паркенсона і мабільніка ў яго няма з сабой.

Знайшлі зніклага ў той жа дзень на прыпынку Даманава. Работнік РАУС ехаў на машыне і ўбачыў, што на прыпынку сядзіць мужчына, падобны па апісанні да зніклага. З ім усё добра.

• Текст доступен на языке: Русский