Фота ПВА "Анёл Паўночны Захад".

Па месцы пражывання яго няма ад 12 жніўня, паведамляюць валанцёры атрада «Анёл Паўночны Захад».

Зніклага завуць Віктар Іванавіч Верабей. Яму 72 гады. Мужчына жыве ў Мядзельскім раёне ў вёсцы Вузла, па вуліцы Лясная, 5, у аддзяленні кругласутачнага знаходжання Мядзельскага тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва. Зарэгістраваны таксама на Мядзельшчыне, у вёсцы Трыданы.

Вядома, што 12 жніўня каля 07:15 ён  пайшоў з аддзялення ў невядомым кірунку. Да цяперашняга часу пра яго месцазнаходжанне нічога невядома.

Мужчыну шукаюць валанцёры і Мядзельскі РАУС.

Прыкметы зніклага і тэлефоны, па якіх можна звярнуцца, пазначаныя на фота.

• Текст доступен на языке: Русский