Фота racyja.com.

Знікла жыхарка вёскі Старлыгі, што на Мядзельшчыне, 65-гадовая Тамара Мяфодзьеўна Каток.

Вядома, што 4 верасня каля 16.00 яна пайшла ў кірунку возера Свір. Да гэтага часу невядома, дзе жанчына, паведамляюць валанцёры атрада «Анёл Паўночны Захад».

Прыкметы і вопратка ўстанаўліваюцца. Зніклую шукаюць валанцёры і РАУС.

• Текст доступен на языке: Русский