Некалькі дзён таму мы змясцілі ў сацсетках фотаздымак вялікага гарбуза, які вырас у гаспадаоў у Вілейцы. У працяг «гарбузовай тэмы» атрымалі кранальную гісторыю са Смаргоні 32-гадовай даўніны ад нашай чытачкі Наталлі Шчаснай.

«Паглядзіце, якія гарбузы выраслі ў маіх дзядулі і бабулі ў 1989 годзе ў Смаргоні! Дзядуля нават схадзіў прывёў карэспандэнта мясцовай газеты, які зрабіў гэтыя фота. На жаль, гэта была апошняя дзядулева восень,» – напісала нам Наталля.

Дзядулю Наталлі звалі Фёдар Восіпавіч Юшкевіч (1905-1990), бабулю Ніна Аляксандраўна Юшкевіч (1920 – 2004). Яны нарадзіліся і жылі ў Смаргоні. Тут прайшло і дзяцінства Наталлі.

А фота з гарбузамі па-ранейшаму захоўваееца ў смаргонскай дзядулевай хаце.

• Текст доступен на языке: Русский