Летам у Маладзечне. Фота з архіва РГ.

Пра гэта паведамляе БелТА.

Сярэдняя па краіне тэмпература паветра за летні сезон 2021 года склала +20, што на 2,6 градуса вышэй за кліматычную норму. Лета 2021 года заняло 2-е месца ў 141-гадовым назіранні, саступіўшы толькі лету 2010 года.

За мінулае лета адзначана ад 36 да 66 гарачых дзён (з тэмпературай +25 і вышэй) пры норме 22-48 такіх дзён і ад 7 да 32 вельмі гарачых дзён (з тэмпературай +30 і вышэй) пры норме 1-6. Максімальная тэмпература паветра летняга сезона (+37,1) зарэгістраваная 23 чэрвеня на станцыі Акцябр, мінімальная (+1) — 1 чэрвеня на станцыі Мінск і 25 жніўня на станцыі Езярышча.

Тэмпературны рэжым лета быў неаднародным. Вельмі цёплымі былі першыя два месяцы, жнівень быў блізкім да нормы.

 

• Текст доступен на языке: Русский