Такое паведамленне з’явілася сёння на сайце Мінабароны.

Паводле папярэдняй інфармацыі на занятках па агнявой падрыхтоўцы ў выніку неасцярожнага абыходжання са зброяй ваеннаслужачы 72-га гвардзейскага аб’яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў нанёс сабе агнястрэльнае раненне.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Міністэрства абароны выказвае спачуванні сям’і загінулага і акажа родным і блізкім неабходную дапамогу.

• Текст доступен на языке: Русский