Паводле папярэдняй інфармацыі, учора, 7 верасня, каля 11:05 на Вілейшчыне пад коламі аўто загінула раварыстка, паведамілі карэспандэнту ў Вілейскай ДАІ.

Смяротнае здарэнне адбылося на 85 кіламетры аўтадарогі Р-58 «Мінск-Калачы-Мядзел» паблізу вёскі Сосенка Вілейскага раёна.

Раварыстка загінула на месцы.

Каля 11.00 72-гадовая кіроўца-мінчанка на «Рэно» наехаў на 67-гадовую раварыстку-маладзечанку, якая рухалася ў спадарожным напрамку. У момант ДТЗ яна пачала перасякаць праезную частку, не пераканаўшыся ў сваёй бяспецы.

Раварыстка памерла на месцы здарэння.

• Текст доступен на языке: Русский