Падчас будаўніцтва. Фота з гадавіка "Вілейскі павет".

8 верасня 1973 года ва ўрачыстай абстаноўцы перакрылі раку Вілію і запусцілі Вілейскае вадасховішча – самы буйны ў Беларусі штучны вадаём. На адкрыцці прысутнічаў першы сакратар ЦК кампартыі Беларусі Пётр Машэраў.

Вадасховішча стварылі для таго, каб павялічыць водазабеспячэнне Мінска. Для гэтага патрабавалася перакінуць частку сцёку больш паўнаводных рэк Беларусі ў Свіслач. У 1967 годзе Савет Міністраў СССР зацвердзіў праект будаўніцтва Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Будаўніцтва Вілейскага вадасховішча пачаліў 1968 годзе на рацэ Віліі пры зліцці яе з рэкамі Сэрвач, Ілія, Касутка. Ад красавіка 1968 года на левым беразе Віліі арганізавалі будаўнічую пляцоўку. У маі сюды накіравалі магутную тэхніку, а 25 мая паклалі першыя кубаметры грунту.

Неабходна было высечы лясы, якія займалі больш за палову плошчы будучага вадасховішча, перанесці ці пабудаваць нанава каля пяцісот жылых дамоў, многія саўгасныя і калгасныя пабудовы, выбраць і вывезці сотні тысяч кубаметраў грунту.

Адначасова з будаўніцтвам Вілейскага вадасховішча з двух бакоў насустрач адзін аднаму рабілі водны канал. Па ім воды Віліі перакідваюцца ў Свіслач, падымаючыся пры гэтым на ўзровень больш за 70 метраў з дапамогай некалькіх гідранасосных станцый.

На беразе Вілейскага вадасховішча. Фота Аксаны Ярашонак.

Пры будаўніцтве дзевяць вёсак цалкам альбо часткова затапілі. Пад вадой зніклі, напрыклад, вёскі Рыбчына, Пахомава, Малмыгі. Трэба было перанесці 396 хат на новыя месцы. Тым не менш, шмат дамоў і гаспадарчых пабудоў засталося пад вадой. Дзве тысячы магіл было перанеслі на іншыя могілкі.

У 2017 годзе ў Вілейцы з’явілася скульптура Арцёма Мядзведзева «Водазахавальнікі». Дзевяць перакуленых хат на скульптуры – сімвал дзевяці затопленных вадасховішчам вёсак.

Макет скульптуры забяспечыны Вилейским райвыканкамам.

• Текст доступен на языке: Русский