Учора ў Вілейскім дзяржаўным каледжы зладзілі Грыбны фэст. Свята традыцыйнае. У каледжы яго праводзяць штогод восенню. Фэст складаецца з двух этапаў – збору грыбоў у лясах Вілейшчыны і прыгатавання страў.

Грыбы для прыгатавання страў навучэнцы і педагогі збіралі ў лясах Вілейшчыны.

Як паведамілі арганізатары фэсту ў суполцы каледжа, сёлета ў мерапрыемстве ўдзельнічалі  навучэнцы груп 1-21, 1-20 разам з педагогамі. Будучыя павары прыгатавалі стравы з грыбоў па стараславянскіх і сучасных рэцэптах.

Фотаздымкі з грыбнога фэсту – з суполкі каледжа ў vk.com.