Данііл МІхасёнак (у зялёнай майцы) падчас адной з гульняў. Фота са стронкі vk.com.

На сёлетніх спаборніцтвах маладзечанская каманда «Sporting» не выйшла ў плэй-оф. Аднак хлопцы набылі карысны досвед і ўдзячныя арганізатарам за правядзене спаборніцтваў, расказаў нам адзін з ігракоў Данііл Міхасёнак.

– Увасобіць аканні ў нас не атрымалася. Хацелася недзе ўзяць ачкі, але не ўзялі, нажаль. Лічу, што такі вынік з-за таго, што многія нашы ігракі не маюць досведу такіх выступленняў. Паўплывала таксама пастаянная змена складу, адсутнасць асноўных ігракоў.

Па словах Данііла, у камандзе «Sporting» – 99% ігракоў – гэта футбалісты-аматары. А каманда з’явілася толькі напярэдадні турніру.

– Уражанні ад гульняў станоўчыя, рады магчымасці ўдзельнічаць, атрымліваць досвед, развівацца. Дзякуем арганізацыю турніру, – падсумаваў суразмоўца.