Яўген Зінічаў. Фота з сайт МНС Расіі.

Паведамленне з паметкай «маланка» з Дудзінкі  (гэта паўночны порт у Краснаярскім краі, недалёка ад Нарыльска) пра гібель кіраўніка МНС  Расіі Яўгена Зінічава прыйшло 9 верасня каля гадзіны дня па маскоўскім часе. У Сібіры быў ужо вечар, – паведамляе ntv.ru.

Падрабязнасцяў трагедыі пакуль мала. Інфармагенцтвы паведамляюць суха «загінуў пры выкананні службовага абавязку, ратуючы жыццё чалавека».

У Нарыльск міністр прыбыў напярэдадні, каб праверыць ход будаўніцтва новай пажарнай часткі і папрысутнічаць на спецыяльных вучэннях. Ратавальнікі павінны былі адпрацаваць спосабы рэагавання на надзвычайныя сітуацыі менавіта ў арктычнай зоне.

Па некаторай інфармацыі, кіраўнік МНС стаяў побач з аператарам (тым самым, які звычайна суправаджаў кіраўніка МНС у паездках) на краі выступу. Аператар паслізнуўся і сарваўся ўніз. Зінічаў скокнуў у ваду, каб выратаваць чалавека, і разбіўся аб выступаючы камень. Аператар таксама загінуў.

Яўгену Зінічаву было 55 гадоў. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расіі ён узначальваў ад мая 2018, тады ж увайшоў у склад Савета бяспекі.

• Текст доступен на языке: Русский