Скрын youtube.com.

У новай рэдакцыі Правіл дарожнага руху плануецца вылучыць у асобную катэгорыю карыстальнікаў самакатаў і монаколаў. Пра гэта піша «Рэспубліка».

Кіроўцаў такіх сродкаў прыраўняюць да пешаходаў, іх абавяжуць перасоўвацца па веладарожцы, калі яе няма — па тратуары, пешаходнай дарожцы ці узбочыне.

Таксама вылучаюцца наступныя патрабаванні:

▫️тэхнічна магчымая хуткасць сродкаў павінна быць не больш за 25 км/г;
▫️у іх павінны быць спраўныя тармазы і рулявое кіраванне;
▫️карыстацца такімі сродкамі можна будзе з 12 гадоў;
▫️сродкі павінны мець фары або ліхтар для руху ў цёмны час.

Сёння раніцай у Маладзечне аўтамабіль збіў мужчыну на электрасамакаце

У рэгіёне зноў аварыя з удзелам электрасамаката. Гэтым разам у Смаргоні

• Текст доступен на языке: Русский