Вілейская ЖКГ. Фота yandex.by.

Звыш 740 тысяч рублёў экалагічнага падатку недаплацілі ў бюджэт 17 суб’ектаў гаспадарання Мінскай вобласці. Парушэнні заканадаўства пры абыходжанні з камунальнымі адходамі заўважыў абласны камітэт дзяржкантролю, паведамілі БЕЛТА ў Камітэце дзяржкантролю. Сярод парушальнікаў – Вілейская ЖКГ.

Паводле статыстычных дадзеных, у 2020 годзе Вілейская ЖКГ пахавала на палігоне цвёрдых бытавых адходах 207,2 тоны  бяспечых адходаў. Пры гэтым экалагічны падатак гэтая арганізацыя заплаціла толькі за 21,9 тоны.