Фота remontik.org.

На Маладзечаншчыне ў Раёўцы 59-гадовы мясцовы жыхар пагражаў забойствам сваёй суседцы. Інцыдэнт адбыўся ў двары яе дома, калі жанчына займалася справамі па гаспадарцы.

Госць завітаў да пенсіянеркі з садовымі віламі ў руках і пагражаў забіць суседзяў, праўда, спачатку толькі на словах. Але калі дэбашыр прыставіў вілы зуб’ямі да шыі гаспадыні, апошняя стала вырывацца і гучна клікаць на дапамогу. На дапамогу прыбег яшчэ адзін сусед, які выхапіў садовы інструмент і стаў супакойваць мужчыну. Сельчанка паспяшалася зачыніцца ў доме і патэлефанавала ў міліцыю, мясцоваму доктару і сваякам.

Першым нарадам на месца здарэння прыбылі ўчастковыя інспектары Радашкавіцкага аддзялення міліцыі. Буяна затрымалі па месцы жыхарства ў доме насупраць. Мужчына быў нецвярозы, што, верагодна, разам з асабістай непрыязнасцю і стала прычынай для яго агрэсіўных паводзін. мІліцыянерам фігурант заявіў, што нічога не памятае. Факт ап’янення пацвердзіў агляд.

Следчымі ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «Пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці», максімальная санкцыя – да трох гадоў пазбаўлення волі. Вядома, што падазраваны раней судзімы не быў, аднак не раз фігураваў у суседскіх разборках.

 

• Текст доступен на языке: Русский