Дошка каля Латыгальскай царквы. Фота забяспечанае Алесем Раткевічам.

2 верасня ў вёсцы Латыгаль, што ў Вілейскім раёне, устанавілі мемарыяльную дошку пратаіерэю Віктару Васільевічу Бекарэвічу (1915 – 1922). Пра гэта паведаміў наш пазаштатны аўтар, краязнаўца Алесь Раткевіч.

Віктар Бекарэвіч – святар у дзясятым пакаленні. Яшчэ у 17 стагоддзі ў пецярбургу ў царкве служыў яго далёкі продак.

– Падчас Другой сусветнай вайны гэты святар застаўся верным службе і сваім латыгальскім прыхажанам. На працягу трохгадовай варожай акупацыі ён, рызыкуючы сваім жыццём і жыццём сваіх родных, дапамагаў не толькі вернікам, але і партызанам. Бекарэвіч як святар скарыстоўваў сваю магчымасць вольна ездзіць у Вілейку, Маладзечна, Мінск, Вільню. Падчас паездак,святар збіраў неабходныя звесткі і перадаваў іх партызанам, расказвае Алесь Раткевіч.

Па словах суразмоўцы, Бекарэвіч – адзін з тых нешматлікіх святароў, якія былі прызнаныя ўдзельнікамі вайны. Пасля Бекарэвічу гэты статус дапамог абараніць Латыгальскую святыню ад камуністычнага тэрору. Дзякуючы яму Латыгальская царква не пераўтварылася ў клуб, як Вязынская, альбо ў склад, як Вілейская. Не стала малаказаводам, як касцёл у Ільі.

20 верасня мемарыяльную дошку плануюць асвяціь.

• Текст доступен на языке: Русский