Падчас гульні. Фота забяспечанае арганізатарамі.

Учора, 9 верасня, каманды згулялі ў чвэрцьфінале 15 летняга Чэмпіянату па міні-футболе памяці Мікалая Палухі.

Пасля спаборніцтваў па-за межамі паўфіналу аказаліся маладзечанскія каманды «Аўта» і ЛСК «ІВА». Апошння, дарэчы, была чэмпіёнам у мінулым годзе. Арганізатары дзякуюць камандам за эмоцыі, гульню і ўдзел і чакаюць іх у 2021 годзе на 16 Чэмпіянаце.

А вось вынікі чвэрцьфіналу.

Інфаграфіка забяспечаная арганізатарамі.

ЛСК «ІВА» (Маладзечна) – «Беразінцы»(Маладзечанскі раён)  2: 3 (0: 1)

0:1 – Ермакоў Арцём (17).

1:1 – Палянскі Аляксандр (31. з пенальці).

2:1 – Таўстыка Аляксандр (34. са штрафнога).

2:2 – Карповіч Аляксандр (39).

2:3 – Бажко Уладзіслаў (40. Дараховіч Кірыл).

Лепшы ігрок  матчу: Дараховіч Кірыл «Беразінцы»(  Маладзечанскай раён)

«Аўта» (Маладзечна) – «Union» (Смаргонь) 0:2 (0:1)

0:1 – Цяляк Руслан (18. Кузьмянок Пётр).

0:2 – Цяляк Руслан (30).

Лепшы ігрок  матчу –  Цяляк Руслан «Union» (Смаргонь)