Аляксей Кудзін. Фота fight.ru.

Суд Мінскай вобласці разгледзіць скаргу на прысуд спартсмену ў канцы верасня 2021, дакладнай даты яшчэ няма, паведамляе sputnik.by.

Знакаміты баец ММА Аляксей Кудзін, прысуджаны да двух з паловай гадоў калоніі, чакае разгляду звей скаргі ў судзе, а ў ІЧУ яму дазволілі трэніроўкі, паведаміла Sputnik ў чацвер яго адвакат Марына Крумкач.

Кудзін гэтым летам быў экстрадаваны з Расеі, у Беларусі суд першай інстанцыі вынес яму абвінаваўчы прысуд. Спартсмена судзілі за нанясенне цялесных пашкоджанняў двум супрацоўнікам міліцыі.

– Дата разгляду нашай скаргі на прысуд яшчэ не прызначаная, але яна ўжо ў судзе Мінскай вобласці. Думаю, што справа ў апеляцыйным парадку могуць разгледзець у канцы верасня”, – паведаміла Sputnik Крумкач.

Паводле яе слоў, Кудзін знаходзіцца пасля прысуду суда першай інстанцыі ў ІЧУ ў Жодзіна, адчувае сябе бадзёра, яму дазваляюць спатканни з жонкай, а таксама адміністрацыя папраўчай установы дазволіла трэніроўкі.

– Адчувае Аляксей сябе добра, рэгулярна дазваляюць трэніравацца, узмоцнена кормяць, рэжым ён не парушае, чакае разгляду скаргі на прысуд і спадзяецца, што яму заменяць пакаранне на абмежаванне свабоды, – сказала адвакат.

Па словах адваката, Кудзін ў ІЧУ сочыць за спартыўнымі навінамі, у яго ў камеры ёсць радыё.

Пра тое, як жыве шматдзетная сям’я Аляксея Кудзіна, можна пачытаць тут.

• Текст доступен на языке: Русский