Фота Настассі УТКІНАЙ.

Траіх спажыўцоў, якія прыехалі ў лес забраць закладкі наркотыкаў, затрымалі днямі ў лесе на Маладзечаншчыне міліцыя і АМАП.

Першым затрымалі раней судзімага за наркозбыт 27-гадовага жыхара Маладзечанскага раёна. Як стала вядома, мужчына набыў наркотыкі праз інтэрнэт-краму. Пасля аплаты тавару – а ён абышоўся яму ў 285 рублёў – кліент атрымаў паведамленне з каардынатамі закладкі і адправіўся на месца. Аднак каля тайніка з наркотыкам ён быў затрыманы. Аператыўнікі канфіскавалі закладку з наркатычным сродкам у двух палімерных пакетах, якія змяшчаюць Мефедрон, агульнай колькасцю два грама.

Пасля гэтага затрымання ў лесе міліцыянеры знайшлі яшчэ адзін тайнік, які прызначаўся, як высветлілася пазней, для двух грамадзян Расіі. Мужчыны 31 і 24 гадоў таксама прыехалі, каб забраць з закладкі сінтэтычны наркотык, набыты пры дапамозе сеткі Інтэрнэт. Аднак міліцыя іх затрымала.

Экспертыза паказала, што ў тайніку ў поліэтыленавым скрутку было каля двух грамаў белага парашку, які змяшчае асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва – мефедрон. Дарэчы, цана канфіскаванай партыі зелля каштавала спажыўцам васьмі тысяч расійскіх рублёў.

Па словах ўсіх затрыманых, наркотыкі яны набылі для ўласнага ўжывання. Следчымі пачатыя крымінальныя справы.

• Текст доступен на языке: Русский