Таццяна Скарынкіна. Фота prdg.me.

Пра гэта паведамляе Беларускі ПЭН-Цэнтр. У спісе кніга смаргонкі Тані Скарынкінай «Райцэнтр».

Згодна са статутам Прэміі доўгі спіс (12 кніг) абіраўся сябрамі журы на пасяджэнні шляхам адкрытага галасавання (пасля абмеркавання) простай большасцю галасоў.

У склад журы сёлетняй прэміі Гедройця ўвайшлі: Наста Грышчук, літаратурны крытык; Сяргей Дубавец, журналіст, літаратар, крытык; Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Анжэла Мельнікава, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, прафесар; Алесь Пашкевіч, літаратар, літаратуразнаўца.

У 2013 годзе прэмію атрымаў наш зямляк – Уладзімір Някляеў за кнігу «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без».

Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы і мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі.

9 жніўня рашэннем Вярхоўнага суда Беларускі ПЭН-цэнтар ліквідаваны. Аднак арганізатары кажуць, што цырымонія ўганаравання адбудзецца.

• Текст доступен на языке: Русский