У лесе на Вілейшчыне. Фота чытача.

Сёння ў 11.30 выратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што патрабуецца дапамога заблукалай жанчыне ў лесе паблізу вёскі Бузуны Валожынскага раёна, паведамляе прэс-служба МНС.

– Па дапамогу звярнулася сама жанчына, якая забкукала, – расказаў камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №13 Валожынскага раённага аддзела па НС Канстанцін Маргулевіч. – На пошукі выехала наша падраздзяленне.

Жанчына прыехала на лецішча і адправілася ў грыбы. Яна зайшла ў гляб лесу на 800 метраў і не змагла знайсці дарогу дахаты.

Выйшаўшы да лініі электраперадач, грамадзянка патэлефанавала на «101». Мы ёй патлумачылі, як паглядзець на высакавольтным слупе інфармацыю, якая дапаможа вызначыць яе месцазнаходжанне, што яна і зрабіла. Пасля жанчына нас дачакалася на паказаным месцы, і мы дапамаглі ёй выбрацца з лесу.