Паліцыя паведаміла, што цела суддзі было знойдзена 11 верасня. Паліцыя не паведаміла імя, аднак УНІАН напісала, што гаворка ідзе пра суддзю Пячэрскага суда Кіева Віталя Пісанца.

Віталь Пісанец быў адным з суддзяў па рэзананснай справе аб забойстве ў ліпені 2016 года беларускага журналіста Паўла Шарамета.

Ён неаднаразова падаўжаў меры стрымання падазраваным па справе Юліі Кузьменка, Андрэю Антоненку і Яне Дугар.

Памятаеце, як Шарамет быў звязаны з рэгіёнам? У 1997 годзе яго судзілі ў Ашмянскім судзе за незаконны пераход мяжы. Тады суд прыгаварыў журналіста да двух гадоў умоўна і аднаго года выпрабавальнага тэрміну.