З пераломам таза і іншымі траўмамі 11 верасня ўвечары ў хірургічнае аддзяленне дзіцячай ЦРБ Маладзечна даставілі мужчыну, расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечанскага РАУС Дыяна Галуза.

Мужчына пацярпеў у ДТЗ, якое адбылося ў 20.40 у Маладзечанскім раёне на 13-м кіламетры дарогі «Асавец-Радашкавічы». Жыхар Маладзечаншчыны на аўтамабілі «Форд Мандэа» наехаў на 31-гадовага мужчыну, які ляжаў на дарозе.

Матэрыялы на праверцы ў АДАІ.

Фота з месца здарэння забяспечаныя Дыянай Галуза. 

• Текст доступен на языке: Русский