Фота з сайта mlyn.by.

12 верасня, каля 22:30, на Валожыншчыне загінуў раварыст, паведамляе mlyn.by са спасылкай на прадстаўніка аддзялення агітацыі і прапаганды ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі УУС Мінаблвыканкама Алену Сакалову.

Здарэнне адбылося на 70-м кіламетры аўтадарогі М-6 «Мінск-Гродна» паблізу вёскі Бабровічы Валожынскага раёна. 30-гадовы мінчанін, кіруючы аўтамабілем «Аўдзі А3» і рухаючыся ў напрамку Мінска, наехаў на пешахода – 51-гадовага жыхара Маладзечанскага раёна. Апошні загінуў на месцы ДТЗ. Устаноўлена, што святлоадбіўнымі элементамі ён пазначаны не быў. Па факце аўтааварыі ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 317 частцы 2 КК Рэспублікі Беларусь.

• Текст доступен на языке: Русский