12 верасня ў 13.46 выратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што мужчына заблукаў у лесе недалёка ад Івянца.

– Па дапамогу звярнуўся сам заблукалы, – распавёў камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 16 Валожынскага раённага аддзела па НС Аляксей Княжэвіч. – Я і кіроўца паста Васіль Мацвееў выехалі на пошукі. Як расказаў мужчына, раніцай каля васьмі ён пайшоў у лес у грыбы і заблукаў. Калі зразумеў, што самастойна выйсці не можа, патэлефанаваў на «101». Мужчына зарыентаваў нас, дзе ён заходзіў у лес: на скрыжаванні ў пасёлку адна дарога вядзе ў бок Валожына, а іншая – да вуліцы Янкі Купалы, якая ўпіраецца ў лес, дзе заблукалы і пачаў свой шлях. Уключыўшы сігнал, мы сталі праязджаць лес і паралельна заставаліся на сувязі з змужчынам. Ён нас арыентаваў, што бачыць вакол і ці чуе гукі сірэны. Каля 14.00 мужчына выйшаў на гукі сігнальнага прылады. Знойдзенага даставілі да сваякоў, да якіх ён прыехаў у госці, у медыцынскай дапамогі мужчына не меў патрэбу.

• Текст доступен на языке: Русский