Фота new-retail.ru.

Няважна, у якім горадзе Беларусі вы жывяце, усё роўна, папулярны вы блогер ці пачатковец, вам будзе цікавы новы праект, які пачала рабіць каманда прафесійных журналістаў, рэдактараў і блогераў са cлуцкой газеты «Кур’ер» і іх жаночага праекта LAMPA.

Хлопцы і дзяўчаты ствараюць пляцоўку, анлайнавую і афлайнавую, якая развівае блогерства ў Беларусі. Стань часткай гэтага праекта і атрымай безліч нішцякоў.

Пра што гаворка?

Крыху больш за два гады ў Слуцку працуе праект LAMPA. Ён арганізуе развіваючыя, адукацыйныя і забаўляльныя івэнты для дзяўчат і маладых жанчын. Івэнты праходзяць афлайн і анлайн. Акрамя гэтага ў LAMPA ёсць свой сайт, чат у вайберы.

Праект набіраў папулярнасць і так сталася, што звычайныя дзяўчаты яго ствараюць разам з журналістамі.

І тады заснавальніцы LAMPA падумалі, а чаму б не ператварыць LAMPA са слуцкага праекта ў нацыянальны беларускі, які б стваралі блогеры з усёй Беларусі?

Бо не сакрэт, што Instagram ў нашай краіне імкліва расце і ў ім вельмі шмат цікавых аўтараў. І ўсё больш моладзі, якая хоча рабіць свой блог. Падумалі і зрабілі: нядаўна LAMPA атрымала другое нараджэнне – новы сайт, новыя рубрыкі, новыя аўтары-блогеры.

Навошта мне гэта?

Калі вы яшчэ не блогер, то вы можаце натхніцца матэрыяламі іншых блогераў і іх гісторыямі поспеху. На сайце і ў Instagram LAMPA вы прачытаеце гісторыі пра іх асабістым вопыце, жаночым бізнесе, сямейных адносінах, выхаванні дзяцей, псіхалогіі, карысных звычках, здаровым харчаванні, ладзе жыцця.

Калі вы блогер-пачатковец, вы зможаце пісаць для нас, і мы вам дапаможам развівацца як блогеру. З вамі будзе працаваць наш прафесійны рэдактар, мы будзем праводзіць адукацыйныя івэнты па блргерстве. Мы будзем публікаваць вашы матэрыялы на нашым сайце і ў нашым Instagram.

Калі вы дасведчаны блогер, вы зможаце пашырыць сваю аўдыторыю і атрымаць дзякуючы LAMPA прафесійныя зносіны, якія зробіць ваш асабісты брэнд толькі мацней, вы атрымаеце піяр свайго блогу ў Instagram і супрацоўніцтва з іншымі брэндамі. Можа сюды дадаць (праз коску) яшчэ і супрацоўніцтва з сур’ёзнымі рэкламадаўцамі.

Як мне стаць часткай супольнасці Lampa?

Патэлефануйце  (8 025) 628 97 57 (Аліса Лістапад) або (8 033) 318 99 30 (Вікторыя Капская).