Для зніжэння выдаткаў пры перавозцы грузаў Беларусь плануе набыць ці стварыць свой грузавы флот. Пра гэта распавёў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ў эфіры Беларусь-1.

«Аналізуем перспектывы набыцця або стварэння ўласнага грузавога флоту для таго, каб мінімізаваць выдаткі на фрахт», — цытуе кіраўніка беларускага ўрада РБК.

Галоўчанка дадаў, што ўлады Беларусь таксама прапрацоўваюць пытанне аб стварэнні ўласнага марскога порта. Найбольш эфектыўным беларускі ўрад лічыць яго размяшчэнне на тэрыторыі Ленінградскай вобласці, дадаў ён.

«У гэтым кірунку працуем вельмі сур’ёзна», — адзначыў прэм’ер-міністр.

• Текст доступен на языке: Русский