Фота Настассі УТКІНАЙ.

Ад 14 па 16 верасня на Вілейшчыне і ва ўсёй Мінскай вобласці ДАІ праводзіць акцыю «Бяспечны абгон».

Аналіз дарожнай абстаноўкі сведчыць пра тое, што на Міншчыне адзначаюць павелічэнне колькасці загінулых і пацярпелых у ДТЗ праз лабавыя сутыкненні. Асноўныя прычыны дарожных трагедый – парушэнне правілаў абгону і выезд на сустрэчную паласу. Як правіла, гэтыя здарэнні цягнуць за сабой значную цяжкасць наступстваў і маюць вялікі грамадскі розгалас.

За шэць месяцаў гэтага года з-за парушэнняў кіроўцамі правілаў абгону на Міншчыне здарылася пяць ДТЗ. У выніку адзін чалавек загінуў, а пяць атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Усяго работнікі ДАІ зафіксавалі 1745 такіх парушэнняў. Кіроўцаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

Падчас прафілактычных мерапрыемстваў работнікі ДАІ пракантралююць, як выконваюць правілы абгону ўдзельнікі дарожнага руху з выкарыстаннем службовых машын ДАІ і звычайных аўтамабіляў, а таксама тэхнічных сродкаў фота- і відэафіксацыі парушэнняў. У першую чаргу, пракантралююць аварыйна-небяспечныя ўчасткі дарог, месцы канцэнтрацыі ДТЗ, у тым ліку з-за парушэння правілаў абгону і выезду на паласу сустрэчнага руху.

ДАІ нагадвае! Адміністрацыйная адказнасць за парушэнне кіроўцам правілаў абгону або выезд на сустрэчную паласу ў выпадках, калі гэта забаронена ПДР, згодна з часткай 9 артыкулам 18.13 Кодэкса аб адміністрацыйнных правапарушэннях, караецца штрафам ад дзвюх да дзесяці базавых – ад 58 да 290 рублёў. Таксама парушальніка могуць пазбавіць права кіраваць машынай на тэрмін да года.

Кіроўцы, абгон – небяспечны манеўр. Перш чым абганяць транспарт, які едзе спераду, пераканайцеся ў бяспецы. Заўсёды выбірайце небяспечную хуткасць і будзьце ўважлівымі за рулём.