12 верасня на міні-футбольнай пляцоўцы, што побач з Лядовым палацам у Маладзечне, прайшоў фінал 15 летняга Чэмпіянату імя Мікалая Палухі. Па словах арганізатараў, гэта былі найлепшыя спаборніцтвы за ўсе гады. А чэмпіёнам стала каманда «Беразінцы» з Маладзечаншчыны.

За трэцяе і чацвёртае месца гулялі маладзечанская каманда «Металург» і смаргонская «Union», за першае і другое – «Беразінцы» і «Dilis».

«Металург» і «Union».

Ход фінальных спаборніцтваў быў наступным:

За трэцяе-чацвёртае месца. «Union» – «Металург» – 6:5 (1: 0, 1: 2, 0: 0, 0: 0) пенальці 4: 3

1: 0 – Зыкаў Аляксей (16. Цішкоў Уладзіслаў)

Жоўтая картка – Шашоў Аляксандр «Union» (19. за грубую гульню).

1:1 – Русак Павел (24).

2:1 – Шашоў Аляксандр (30. Цішкоў Уладзіслаў).

2:2 – Жаўняровіч Дзяніс (40. Гудзель Антон).

Заўзятары.

Атрымала бронзу «Union».

Серыя пасляматчавых пенальці:

0:1 – Гудзель  Антон

Шашоў Віктар – 1:1

1: 2 – Мацкевіч Ягор

Булыга Васіль – 2: 2

2:3 – Русак Павел

Цішкоў Уладзіслаў – 3:3

3: 3 – Пальчэўскі Аляксей (брамнік).

Руновіч Сяргей – 4: 3

4:3 – Жаўняровіч Дзяніс (брамнік).

Падчас пасляматчавых пенальці.

За першае-другое месца. «Dilis» – «Беразінцы» 1: 3 (0: 0, 1: 3)

0:1 – Галюк Сяргей (30. Сідараў Яўген).

Жоўтая картка – Дараховіч Кірыл «Беразінцы» (31. за неспартыўныя).

1: 1 – Ціткоў Вадзім (32. са штрафнога).

1: 2 – Галюк Сяргей (33).

1: 3 – Сідараў Яўген (40. Карповіч Аляксандр).

«Dilis» – «Беразінцы».

У выніку чэмпіёнам спаборніцтваў упершыню сталі «Беразінцы». Другое месца – у «Dilis», трэцяе – у смаргонцаў «Union».

Брамнік «Беразінцаў».
Брамнік «Dilis».

Хто атрымаў спецпрызы

Лепшы брамнік чэмпіянату – Вайда Аляксандр «Аўта» (Маладзечна).
Лепшы абаронца чэмпіянату – Жаўняровіч Дзяніс «Металург» (Маладзечна).
Лепшы ігрок чэмпіянату – Ціткоў Вадзім «Dilis» (Маладзечна).
Лепшы бамбардзір чэмпіянату – Ціткоў Дзяніс «Dilis» (Маладзечна).
Лепшы каманды «Union» (Смаргонь) – Захарэвіч Захар.
Лепшы ігрок каманды «Беразінцы» (Маладзечанскі раён) – Ермакоў Арцём.
Самы дасведчаны ігрок – Асіповіч Андрэй ЛСК «ІВА» (Маладзечна).
Прыз заўзятара – Дар’я Брыль.
Прыз ад арганізатараў – Костачка Раман.
Прыз «Гісторыя чэмпіянату» – Варэнікаў Аляксандр.

Капітан каманды-пераможцы Андрэй Марцінкевіч і адзін з арганізатараў Чэмпіянату Ігар Арабей.
Адзін з арганізатараў Дзяніс Ротміраў уручае пераможцам ад спонсара сертыфікат на форму са зніжкай.

Капітан каманды-пераможцы Андрэй Марцінкевіч: Сабралі максімальна баявы склад

– Вынікі прамежкавых тураў часам былі не вельмі добрыя. Камандзе «Dilis» мы нават прагулялі з лікам 1:9. Гэта атрымалася з-за не аптымальнага складу. А вось сёння ўпершыню сабралі максімальна баявы склад. Таму і атрымалася перамагчы. Большасць нашых хлопцаў – з Беразінскага. З намі гуляюць ветэраны, якія заклалі традыцыю футбола ў Беразінскім. І ўжо падрастае наступнае пасля нас пакаленне футбалістаў. У фінале Чэмпіянату гулялі тры разы. Перамаглі ўпершыню, – расказаў пасля гульні Андрэй Марцінкевіч.

Больш поўнае інтэрв’ю з капітанам «Беразінцаў» глядзіце ТУТ.

Дочкі футбалістаў.

Місію ўручэння медалёў даверылі актыўнай заўзятарцы Дашы.
«Беразінцы».
«Dilis».
Смаргонцы «Union».
І агульнае фота.

А яшчэ, як адзначылі арганізатары, упершыню за 15 год Чэмпіянат прайшоў без дажджу.

Фота “Рэгіянальнай газеты”, інфаграфіка арганізатараў.