Раніцай 3 верасня ў Астравецкі РАУС паступіла паведамленне аб тым, што невядомы моцна пашкодзіў аўтамабіль «Лексус». Міліцыянеры, якія прыехалі на месца, заўважылі яшчэ адзін пашкоджаны аўтамабіль, паведамілі ў Следчым камітэце.

Пры правядзенні аператыўна-вышукавых мерапрыемстваў міліцыянеры ўстанавілі дачыненне да дадзенага злачынства 32-гадовага жыхара Астраўца.

У ходзе допыту падазраваны распавёў следчаму, пра тое, што 2 верасня на працягу дня ён выпіваў са сваім сябрам, а ўвечары вырашыў схадзіць у казіно, дзе нічога не выйграў. Мужчыну гэта раззлавала. Ён падышоў да прыпаркаваных аўтамабіляў і разбіў іх. Пасля чаго сышоў дадому, дзе быў затрыманы міліцыянерамі.

Агульная сума нанесенай шкоды пацярпелым склала больш за 30 тысяч рублёў.

Мужчына ў зробленым раскаяўся.

• Текст доступен на языке: Русский