Днямі ў групе vk.com «Тыповае Маладзечна» з’явіліся фотаздымкі пашкоджанай скульптуры на Старым Месце.

Бронзавы «Вястун» – твор скульптараў Уладзіміра Жбанава і Яраслава Філіповіча. Герой трымае ў руках світак з тэкстам – грамату князя ВКЛ Дзмітрыя Карыбута. Менавіта ў гэтым дакуменце, лісце князя Карыбута князю Ягайлу, датаваным 1388 годам, утрымліваецца першае дакументальнае згадванне пра Маладзечна.

Як паведамілі журналісту ў Маладзечанскім РАУС, пра пашкоджанне скульптуры 11 верасня паведаміў неабыякавы маладзечанец. Цяпер па гэтым факце міліцыянеры праводзяць праверку.

Фотаздымкі з суполкі «Тыповае Маладзечна».

• Текст доступен на языке: Русский