Аўтамабіль пасля ДТЗ. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

6 верасня суд Маладзечанскага раёна разгледзеў крымінальнаую справу па абвінавачванні 20-гадовага маладзечанца у злачынстве, прадугледжаным часткай 2 артыкула 317 КК, паведамляе сайт Вярхоўнага суда. 

Пра здарэнне мы пісалі тут.

На месцы здарэння летась у жніўні. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

Абвінавачаны, маючы стаж  кіроўцы менш за два гады, 7 жніўня 2020 года на аўтамабілі «Рэно-19» ехаў ў населеным пункце з хуткасцю каля 80 км г. Хоць на ўчастку праезнай часткі – абмежаванне максімальнай хуткасці руху 60 км/г.

Набліжаючыся да пазначаных дарожнымі знакамі нерэгуляваных пешаходных пераходаў, ён не прыняў своечасовых мер да зніжэння хуткасці. І на пераходзе наехаў на пацярпелую. У выніку пашкоджанняў, атрыманых у ДТЗ, яна памерла ў бальніцы.

Прысудам суда абвінавачванага прызнаналі вінаватым у парушэнні правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Яму прызначылі пазбаўленне волі на тры гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах паселення з пазбаўленнем права кіраваць аўтамабілем на пяць год.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны або апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

• Текст доступен на языке: Русский