Фота realbrest.by.

Па заяве пракуратуры Ашмянскага раёна інфармацыйная прадукцыя ашмянскага тэлеграм-канала прызнаная экстрэмісцкай. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці.

Падчас маніторынгу СМІ і рэсурсаў у інтэрнэце органы пракуратуры Ашмянскага раёна ўстанавілі, што ў тэлеграм-канале змяшчаліся заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці. У тым ліку да блакавання руху на аўтамабільных дарогах, хуліганскіх дзеянняў, актаў вандалізму.

Акрамя таго, там размяшчаліся каментары з абразамі і пагрозамі ў адрас мліцыянераў і дзяржаўных служачых, членаў іх сем’яў.

На падставе закона Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» тэрытарыяльныя пракуроры падрыхтавалі і накіравалі ў суды заявы аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі канала экстрэмісцкімі матэрыяламі. Суд задаволіў заяву пракурора ў поўным аб’ёме і дапусціў неадкладнае выкананне прынятых рашэнняў.

• Текст доступен на языке: Русский