АЭС. Фота Настассі Уткінай.

Літоўскі сеткавы аператар Litgrid ад сёння абмежаваў максімальную прапускную здольнасць трансгранічных ЛЭП на на літоўска-беларускім напрамку. Рашэнне прынялі ў рамках намераў Літвы не дапусціць трапляння ў энергасістэму краіны электраэнергіі з БелАЭС. Гэтую электраэнергію Вільня лічыць небяспечнай, піша nterfax.by.

Такім чынам, пакуль не будзе дасягнутае новае пагадненне Літвы, Латвіі і Эстоніі аб гандлі электраэнэргіяй з трэцімі краінамі (у тым ліку з Расіяй), Літва будзе кіравацца ўласнымі правіламі гандлю.

Латвія і Эстонія гандлююць электраэнергіяй з Расіяй па непацверджанай Літвой методыцы. У выніку, на думку службовых асоб Літвы, электраэнергія з БелАЭС паступае ў Літву праз Латвію, што парушае прыняты Вільняй так званы «антыастравецкі» закон. Латвія сцвярджае, што гандлюе толькі расійскай электраэнергіяй.

• Текст доступен на языке: Русский