Фота vk.com, суполка "Типичное Молодечно".

Узгаранне адбылося ў 11:09 на складзе па Вялікім Гасцінцы.

Каля апоўдня яго ліквідавалі выратавальнікі. Выязджала дзевяць машын. Загінулых і пацярпелых няма, паведаміла афіцыйны прадстаўнік абласнога ўпраўлення МНС па Мінскай вобласці Анастасія Швайбовіч.