Не адмежаванае наведванне з усяго рэгіёна пакуль толькі на Мядзельшчыне.

У Маладзечанскім, Вілейскім і Валожынскім раёнах абмежаванне дзейнічае ад 8 верасня, на Астравеччыне, Ашмяншчыне і Смаргоншчыне – ад 9, згодна з картай Мінлясгаса.

У Міністэрстве нагадваюць, што падчас абмежавання можна быць у лесе, захоўваючы пэўныя правілы. А менавіта:

  • Нельга ўязджаць у лес на аўтамабілі, матацыкле, трактары і іншых механічных транспартных сродках.
  • Забараняецца разводзіць вогнішчы ў хвойных дрэвастоях і маладняках, на участках з пашкоджанымі ляснымі насаджэннямі, тарфяніках, у месцах высечак, не вычышчаных ад пасечаных рэшткаў і нарыхтаванай драўніны, у месцах, дзе падсохла трава.
  • Не дапускаецца пакідаць без нагляду ёмістасці з лёгкаўзгаральнымі і гаручымі вадкасцямі.

 

• Текст доступен на языке: Русский